355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Катерина Ракитина » Рыбка (на белорусском языке) » Текст книги (страница 1)
Рыбка (на белорусском языке)
  • Текст добавлен: 31 октября 2016, 03:26

Текст книги "Рыбка (на белорусском языке)"


Автор книги: Катерина Ракитина



сообщить о нарушении

Текущая страница: 1 (всего у книги 1 страниц)

Ракитина Катерина
Рыбка (на белорусском языке)

Кацярына Ракiцiна

Рыбка

Я учора спаймау-быу рыбку...

Браты Грым у пераказе А. Пушкiна

– Жонка! Жонка, табе кажу!

Мацi, засяроджаная на цыраваннi панчох, неахвотна у зняла галаву. Муж i бацька трох яе дзяцей стаяу ля дзверы, склау шы рукi на грудзях i гледзячы з-пад iлба. Яна б спужалася – не пражывi з iм семнаццаць год.

– Што, любы?

Ён развярнуу ся i пашыбавау у бок кухнi. Гэтак рабiу iх кот Мурзiк, калi хацеу пад'есцi. Мацi пайшла следам.

У кухнi, на першы погляд, нiчога незвычайнага не было. Толькi зыходзiу парай вялiкi кубак на стале. У карычневым крузе кавы адбiвалася лямпа.

Мацi задумлiва пацёрла шчаку:

– Не разумею.

Бацька тыцнуу у бок кубка пальцам:

– А гэта што?

– Кава?

– А у каве?

Жонка прыгледзелася: звычайная кава; гарачая, i пахне прыемна.

– Цукар, хiба?

Муж зашыпеу . Сапрауды, з кавай было нешта не тое – паверхня нервова гайдалася, плюскалi i разыходзiлiся хвалi. Бы ад дажджу – калi у кватэры магчымы дождж. Цi то у цёмных глыбiнях праводзiла манеуры мiнiяцюрная падводная лодка.

– Што гэта? – прашаптала мацi.

Муж абвiнавауча уздзеу далонi:

– Вось я i пытаюся: што?!

– А ты кубак мыу?

Бацька зiрнуу з пагардай.

– Вылi, – прапанавала жонка.

– Шкада.

– Вылi. Атруцiшся – дзецi сiратамi застануцца.

Як бы пачуу шы, што размова пра iх, мажлiвыя сiраты з'явiлiся на кухнi.

– Адысцi! – загадау тата.

– А што, бомба? – пацiкавiу ся пятнаццацiгадовы Мiкiтка.

Трохгадовы Петрык заскакау , захлiпаючыся ад шчасця:

– Бонба, бонба!

Бацька закрыу стол грудзямi. Мацi, ратуючы ад ляпаса, перахапiла гарэзнiка.

– Нiякая не бонба, – скрывiлася Наташа. Яны з Мiкiтам былi пагодкамi i гадзiны пражыць не маглi, каб адзiн аднаго не у шчыкнуць. – Звычайная рыба.

– Якая рыба? – лыпнуу тата вычыма. – Рыбы у каве не жывуць.

Але ж, насуперак яго словам, рыба як раз з'явiлася на паверхнi, засвяцiлася залатой спiнкай i тонкiмi, як павуцiнне, плау нiкамi, ударыла хвастом, запырскау шы сям'ю, на шчасце, ужо астылай кавай.

– Лыбка! – завёу радасны Петрык.

– Не руш!

– Кава бразiльская? – спытау эрудыт Мiкiта. – Тады гэта пiранья. Палец адцяпае – i не зау важыш.

Наташа зiрнула з'едлiва:

– Вось я яе выпушчу, i яна выканае маё жаданне.

– Уга, у нашу раку выпусцi – нiчога не выканае, адразу здохне.

– Вось i загадай, каб спярша раку ачысцiла.

– Ха, – тата тузануу вус, – хутчэй я англiйскай каралевай стану.

– Папугая хачу! – закрычау Петрык.

– Якога папугая? – мацi у здыхнула. – Табе боцiкi трэба, Наташы басаножкi...

– Камп'ютар.

Бацька схапiу ся за голау :

– Боцiкi я сам куплю. Калi зарплату выплацяць.

– Дык ты пажадай, каб за пяцьдзесят год адразу выплацiлi, – падначыу Мiкiтка. – У гэтых, уях.

– Не лайся!! – крыкнулi бацькi разам.

Мiкiта надзьмуу ся:

– А я што? Усе так кажуць: умоу ныя адзiнкi.

– Тады "уа".

Рыбка спакойна плавала у каве. Не знiкала, але й жаданнi выконваць не спяшалася. Толькi Мурзiка прыйшлося адагнаць, каб не з'еу знячэуку. Гэты мог.

– А можа, яна сонечная? – услых падумау Мiкiтка. – Зайцы сонечныя бываюць. Вунь, пад лямпай як раз.

– Тады лямпачная, – паправiла Наташа. – Выключым святло, i пi, татка, сваю каву. Няма рыбы – няма праблемы.

I тут святло згасла.

– Вой!

У дзверы грукнулi.

– Не адчыняй, – зашаптала мацi. – Яны праводку рэжуць, а потым кватэры рабуюць. Кажуць, што манцёры...

– Я не манцёр, – данеслася з-за дзверы. – Я паштальён!

– Усё адно не адчыняй!

Хiба ён паслухаецца? Бацька запалiу загадзя падрыхтаваную на такi выпадак свечку i пайшоу адчыняць. Сям'я паспешлiва узбройвалася: мацi схапiла патэльню, Наташка з Мiкiтам гантэлi, а Петрык – ката. Злосны кот з чатырма кiпцюрыстымi лапамi – тое, што трэба.

Але за дзвярыма стаяу самы сапраудны паштальён.

– Тэлеграма вам, распiшыцеся, – мовiу ён змрочна i пайшоу.

Бацька прачытау упрыгожаны пячаткамi (адна залатая) бланк i, паупрытомны, ссунууся на падлогу. Петрык зароу . Мацi кiнулася за валер'янкай.

– Што там? Чытай! – памiраючы ад цiкаунасцi, запатрабавала Наташа. Мiкiтка падняу аркуш:

– "Выз... вызвалiлася пасада англiйскай ка-каралевы. Тэрмiнова тэлефануйце згоду. Ваш прынц Чарльз."


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю