355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Илларион Барашко » На беразе Волгi (на белорусском языке) » Текст книги (страница 1)
На беразе Волгi (на белорусском языке)
  • Текст добавлен: 30 октября 2016, 23:53

Текст книги "На беразе Волгi (на белорусском языке)"


Автор книги: Илларион Барашко



сообщить о нарушении

Текущая страница: 1 (всего у книги 1 страниц)

Барашко Илларион
На беразе Волгi (на белорусском языке)

Iларыён Барашка

На беразе Волгi

Так, перад вачыма гiтлераўцаў была наша красуня Волга. Толькi вузенькая палоска зямлi на правым абрывiстым беразе аставалася ў руках маракоў-гвардзейцаў...

Маракi прыйшлi сюды з берагоў Цiхага акiяна. Крылатыя словы снайпера-цiхаакiянца Васiля Зайцава, сказаныя iм аднойчы на гвардзейскiм мiтынгу, што за Волгай для гвардзейца зямлi няма, з хуткасцю маланкi абляцелi ўвесь фронт, дайшоўшы да сэрца кожнага байца, зрабiлiся зразумелымi i блiзкiмi.

...Гарачая бойка на гэтым участку не сцiхала круглыя суткi. Армiя генерала Паўлюса рвалася наперад, да Волгi.

Артылерыйская кананада, узрывы мiн, бесперапынная бамбёжка, сухi пошчак кулямётаў i аўтаматаў, стогны параненых– усё змяшалася разам тут, на вузенькiм кавалачку прыволжскай зямлiцы...

А за спiною гвардзейцаў-цiхаакiянцаў несла свае воды шырокая прывольная матухна-Волга.

I вады было так многа ў параўнаннi з тым вузенькiм двухсотметровым кавалкам зямлi, што падчас здавалася, – гiтлераўцы вось-вось скiнуць маракоў у рэчку.

Цiхаакiянцы добра ведалi: адступаць нельга. За Волгай няма зямлi для савецкага марака. Ведалi маракi i другое: на iх участку фронту ў гiтлераўцаў няма вады. Кожны лiтр яе дорага абыходзiўся ворагу.

Iшоў бой... Раптам у часе кароткага зацiшша з варожага дота выбег нямецкi салдат без аўтамата. Паяўленне яго сярод белага дня было такое нечаканае, што нiхто з нашых байцоў нават аўтамата не падняў. У руках немца быў плоскi кацялок. З кацялком у руках, як ашалелы, бег ён да Волгi, хрыпатым голасам выкрыкваючы на хаду:

– Рус, дай васэр! ва-да... ва-да...

Як толькi ён дабег да ракi, яго адразу абкружылi маракi.

– Васэр... васэр, – паказваючы на пусты кацялок, задыхваючыся, гаварыў немец.

– Не дам табе вады! Нi-нi... – раптам шырока па-гаспадарску расставiўшы ногi, выпалiў гвардыi старшына Ярмак Сарокiн.

Яго гучны голас, нiбы гром, ускалануў шэры восеньскi дзень.

– У вас... у вас... васэр... Вольга, – умольным голасам лепятаў салдат, з зайдрасцю пазiраючы на рэчку.

– Волга мая! Не дам! – грозна, з нейкiм незвычайным, адвечным правам на гэткi катэгарычны адказ, сказаў Ярмак Сарокiн.

– Васэр, васэр...

Гэтага салдата з армii Паўлюса, як i многiх iншых, яму падобных, нашы маракi маглi ўзяць у палон. Аднак у палон яго не ўзялi. Гвардыi старшына Ярмак Сарокiн збегаў у траншэю, вырваў з паходнай запiсной кнiжкi лiсток паперы i, прыладзiўшыся як найзручней на касцы, напiсаў:

НОТА

ГIТЛЕРАЎЦАМ З НАШАЙ ВОЛГI ВАДЫ НЕ ПIЦЬ!

Гвардыi старшына Ярмак Сарокiн.

Сарокiн аддаў салдату паперку, паказаў дарогу назад i аддаў каманду:

– Цурук, арш!

Немец зразумеў каманду i пабег з пустым кацялком у напрамку да свайго дота, несучы ў руках "ноту" Сарокiна...

Праз некалькi хвiлiн кароткае зацiшша разарваў гул гармат, – бой за Сталiнград разгараўся з новай, яшчэ большай сiлай...

1943 г.


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю