355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Франц Кафка » Сукенкi (на белорусском языке) » Текст книги (страница 1)
Сукенкi (на белорусском языке)
  • Текст добавлен: 8 октября 2016, 16:49

Текст книги "Сукенкi (на белорусском языке)"


Автор книги: Франц Кафка


Жанр:

   

Прочая проза


сообщить о нарушении

Текущая страница: 1 (всего у книги 1 страниц)

Кафка Франц
Сукенкi (на белорусском языке)

Франц Кафка

Сукенкi

Пераклад: Лявон Баршчэўскi

Часцяком, калi бачу я сукенкi з рознымi зборкамi, фальбонкамi i падвескамi, сукенкi, што прыгожа кладуцца на зграбнае цела, – тады думаецца мне, што яны недаўгавечныя; хутка яны памнуцца, i гладкiмi iх ужо нiяк не зробiш; што ў аздобныя зборкi тоўстым слоем наб'ецца пыл, якi немагчыма будзе выскрабцi, i што нiкому не захочацца быць такiм сумным i смешным, каб штодня з ранiцы ўсцягваць на сябе, а ўвечары знiмаць адну i тую ж дарагую сукенку.

Але я ўсё бачу дзяўчат, прыгожых, прывабных сваiмi формамi i гладкаю скурай, гушчынёю тонкiх валасоў – тых, што дзень пры днi выходзяць на людзi, схаваныя пад гэтай сапраўднай маскiроўкаю, адзiн i той жа твар аддаюць у тыя самыя далонi, дазваляючы яму адбiвацца ў iхнiм люстэрку.

I толькi зрэдчас, позна ўвечары, вярнуўшыся з чарговага балю, яны заўважаюць яго ў люстэрку – паабношаным, нядобра набрынялым, усiмi разгледжаным – гэткiм, якi мець болей амаль немажлiва.


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю