Текст книги "Ферма (на белорусском языке)"
Автор книги: Джордж Оруэлл
Жанр:
Юмористическая проза
сообщить о нарушении
Текущая страница: 6 (всего у книги 6 страниц)
У яго ёсць толькi адна заўвага, сказаў ён, да блiскучай i добрасуседскай прамовы мiстэра Пiлкiнгтана. Мiстэр Пiлкiнгтан увесь час згадваў назву "Ферма Жывёлаў". Вядома ж, ён не мог ведаць – бо ён, Напалеон, толькi цяпер першы раз пра гэта абвяшчае – што назва "Ферма Жывёлаў" ужо адмененая. Цяпер ферма мае называцца "Ферма Мэнар" – гэта была, на яго думку, дакладная i спрадвечная назва.
– Джэнтльмены, – сказаў на заканчэнне Напалеон, – я паўтару той самы тост, толькi ў крыху iншай форме. Напоўнiце да краёў вашыя кубкi. Джэнтльмены, вось мой тост: За росквiт Фермы Мэнар!
Зноў загучалi сардэчныя воплескi, i кубкi выпiлi да дна. Але жывёлам, што глядзелi на ўсё гэга з вулiцы, здалося, што адбылася нейкая дзiўная рэч. Нешта ў свiных тварах змянiлася. Канюшынка пераводзiла цьмяны позiрк з аднаго твару на другi. У некаторых было пяць падбароддзяў, у некаторых чатыры, у iншых тры. Але што ж такое змянiлася? Тады воплескi сцiхлi, застольнiкi зноў узялi ў рукi карты i працягвалi перапыненую гульню. Жывёлы моўчкi пайшлi прэч.
Але, не адышоўшы яшчэ на дваццаць ярдаў, яны раптам спынiлiся. У сядзiбе ўсчаўся крык. Яны кiнулiся назад i зноў зазiрнулi ў вокны. Там, там распачалася зацятая спрэчка – крыкi, удары кулаком аб стол, варожыя позiркi, гнеўныя апраўданнi. Прычынай спрэчкi, як вiдаць, было тое, што Напалеон i мiстэр Пiлкiнгтан адначасова згулялi вiновым тузом.
Дванаццаць галасоў абурана крычалi, i ўсе яны былi падобныя адзiн на аднаго. Цяпер ужо не было пытання, што здарылася са свiнымi тварамi. Жывёлы знадворку пераводзiлi позiрк з свiннi на чалавека, з чалавека на свiнню i зноў з свiннi на чалавека, але было ўжо немагчыма вызначыць, хто быў кiм.
Лiстапад 1943 – Люты 1944








