412 000 произведений, 108 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Андре Моруа » Мурашкi » Текст книги (страница 1)
Мурашкi
  • Текст добавлен: 24 сентября 2016, 05:25

Текст книги "Мурашкi "


Автор книги: Андре Моруа


Жанр:

   

Прочая проза


сообщить о нарушении

Текущая страница: 1 (всего у книги 1 страниц)

Моруа Андрэ
Мурашкi (на белорусском языке)

Андрэ Маруа

МУРАШКI

У каробачцы памiж дзвюма шклянымi пласцiнкамi, абклеенымi з бакоў паперай, варушылася i працавала цэлае племя дробненькiх карычневых пачвар. Прадавец насыпаў мурашкам трошкi пяску, i яны пракапалi ў iм хады, адусюль накiраваныя ў адзiн пункт. Там, у самым цэнтры, амаль нерухома сядзела крыху большая мурашка. Гэта была Каралева, i ўсе астатнiя з пашанай кармiлi яе.

– З iмi няма нiякага клопату, – сказаў прадавец. – Даволi раз у месяц пакласцi iм кроплю мёду ў гэтую дзiрачку... Толькi адну кроплю... А мурашкi ўжо самi перанясуць яе i падзеляць.

– Усяго адну кроплю ў месяц? – здзiвiлася маладая жанчына. – Няўжо адной кроплi мёду хопiць гэтым iстотам на цэлы месяц?

На ёй быў вялiкi капялюш з белай саломкi i муслiнавая сукенка ў кветачкi, без рукавоў. Прадавец маркотна паглядзеў на яе.

– Адной кроплi хопiць, – паўтарыў ён.

– Цудоўна, цудоўна! – усклiкнула ў захапленнi маладая жанчына.

I купiла празрысты мурашнiк.

* * *

– Дружа мой, вы яшчэ не бачылi маiх мурашак?

Беленькая ручка з наманiкюранымi пальчыкамi трымала шкляную каробачку з жывымi iстотамi. Мужчына, якi сядзеў каля маладой жанчыны, любаваўся яе плячамi i зграбнай шыйкай.

– Як з вамi цiкава, дарагая... Вы ўносiце ў жыццё навiзну i разнастайнасць... Учора вечарам Бах... Сёння мурашкi...

– Вы толькi гляньце, мой дарагi! – сказала яна з дзiцячым запалам, якi яму так падабаўся (i яна гэта ведала)... – Вы бачыце вунь тую вялiзную мурашку? Гэта Каралева... Работнiцы ёй прыслужваюць... Я iх сама кармлю... I паверце, дарагi, iм хапае адной кроплi мёду ў месяц... Ды гэта ж паэзiя!..

* * *

Праз тыдзень i мужу яе i каханку надакучыў мурашнiк. Маладая жанчына сунула яго за люстэрка на камiне. У канцы месяца яна забыла пакласцi ў каробачку кроплю мёду. Мурашкi доўга памiралi ад голаду. Да самага канца яны хавалi трошкi мёду для Каралевы, i яна загiнула апошняя.

Пераклад: Юрка Гаўрук


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю