355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Андре Моруа » Жыццё людзей » Текст книги (страница 2)
Жыццё людзей
  • Текст добавлен: 29 сентября 2016, 03:26

Текст книги "Жыццё людзей "


Автор книги: Андре Моруа


Жанр:

   

Прочая проза


сообщить о нарушении

Текущая страница: 2 (всего у книги 2 страниц)

З цягам часу мае вучнi ўсё ж навучылiся сачыць за iстотамi i трымаць iх пад кантролем. Мы высветлiлi, што ў 99 выпадках з 100 iстота вярталася менавiта туды, адкуль мы яе бралi. Я вырашыў перанесцi дзве iстоты з Хаатычнага мурашнiка ў Геаметрычны, якiя знаходзяцца далёка адзiн ад аднаго.

Праз 10 зямных дзён мой верны вучань Е.Х.-33, якi сачыў за iмi дзень i ноч, паказаў мне, як тыя вярталiся назад. Яны знайшлi дарогу дамоў, нягледзячы на тое, што мясцовасць, куды я iх апусцiў, была iм зусiм невядомая. Да таго ж абедзве iстоты былi зацятымi дамаседамi (гэта мы ведалi, бо даўно сачылi за iмi). Якiм жа чынам знайшлi яны дарогу? Я пераносiў iх так хутка, што заўважыць маршрут яны не маглi. Чым жа яны кiравалiся? Вядома, не памяццю, а нейкай спецыфiчнай якасцю, пра якую мы можам толькi гаварыць, не могучы яе вытлумачыць, бо гэта выходзiць за межы нашай уласнай псiхалогii.

Тут жа паўстала i другая праблема. Цi пазнаюць астатнiя iстоты вяртальца? Здаецца, што так яно i ёсць. Звычайна калi ён вяртаўся ў сваёй гняздо, там узнiкала вялiкае ўзбуджэнне. Iншыя iстоты пры гэтым прыкладалi да яго рукi, а часам нават губы. Разам з гэтым у некаторых выпадках, як нам падалося, вяртанне выклiкала злосць i незадаволенасць.

Такiм чынам, першыя эксперыменты паказалi, што бяскрылыя двухногiя маюць нейкi iнстынкт, дзякуючы якому яны пазнаюць свае мурашнiкi.

Потым мы вырашылi даведацца, цi iснуюць на Зямлi, як у нас на Ўране, такiя пачуццi, як каханне, мацярынская любоў i г.д. Такое меркаванне мне здавалася абсурдным, бо да гэтых чыстых пачуццяў уранцы прыйшлi толькi праз мiльёны гадоў цывiлiзацыi. Аднак абавязак даследчыка – працаваць над праблемай непрадузята i не загадваць вынiкаў, якiя могуць прынесцi эксперыменты.

Ноччу iстота-самец звычайна адпачывае каля сваёй самкi. Я папрасiў сваiх вучняў разрэзаць папалам гнёзды, каб аддзялiць самца ад самкi, безумоўна, стараючыся не паранiць нiводнага, а потым узяць i склеiць адну палову "А" з паловай "Б" i паглядзець, цi здагадаюцца яны пра якую-небудзь перамену. Пры гэтым мы iмкнулiся ствараць нармальныя ўмовы для эксперыментаў i таму падабралi падобныя гнёзды. Я раiў таксама сваiм вучням падабраць менавiта такiя гнёзды, дзе б колькасць дзяцей была аднолькавая, а памеры пакояў супадалi.

Нарэшце Е.Х.-33 радасна паказаў мне два гнязды, дзе было па чацвёра дзяцей. Адно гняздо было ў Хаатычным мурашнiку, другое – у Строгiм. Н.Х.-33 з дзiвоснай далiкатнасцю разрэзаў i перанёс паловы гнёздаў. Нiякiх сумненняў вынiкi не выклiкалi. У абодвух выпадках штучна падабраныя намi пары, прачнуўшыся, выявiлi толькi лёгкае здзiўленне. Гэта, мусiць, ад пералёту i прызямлення. Потым усе яны заставалiся на месцы, захоўваючы пры гэтым самыя звычайныя ўзаемаадносiны.

Факт амаль неверагодны: адразу ж абедзве самкi без нiякага жаху цi агiды пачыналi клапацiцца аб жытле i дзецях, вiдаць, не разумеючы, што ўсё гэта чужое.

Мы паўтарылi эксперымент многа разоў. У 93 выпадках са 100 паводзiны самак былi аднолькавыя. Самкi маюць устойлiвую прывычку да сваiх абавязкаў i зусiм не думаюць, дзеля каго яны iх выконваюць. Незалежна ад таго, з чыiмi дзецьмi iм даводзiцца апынуцца, яны клапоцяцца пра iх аднолькава старанна. Можна было дапусцiць, што гэтая блытанiна звязана з тым, што мы падбiралi вельмi ўжо падобныя гнёзды. Аднак паступова мы ўскладнялi эксперымент i бралi, напрыклад, адну палову ад беднага, другую – ад багатага гнязда. Вынiк быў той самы: чалавек не можа адрознiваць свайго жытла ад чужога.

Даказаўшы такiм чынам, што па ўзроўню сваiх пачуццяў зямлянiн стаiць вельмi нiзка ў параўнаннi з iншымi iстотамi, мы вырашылi заняцца яго iнтэлектуальнымi вартасцямi. Для гэтага мы змясцiлi некалькi iндывiдаў у прамянёвую клетку. Ежу паклалi так, што дастаць яе можна было, толькi зрабiўшы больш-менш складаныя рухi. Падбiраючы для эксперыменту зямлян, я нават дазволiў узяць менавiта тых, у якiх, на думку майго калегi Х.-38, былi прыкметы навуковага iнтэлекту. Дэталi гэтага эксперыменту можна знайсцi ў Дадатку "В". Не пакiнуўшы месца сумненням, эксперымент даказаў, што жыццё чалавека настолькi абмежаванае ў часе, што ён iмгненна ўсё забывае i няздольны знаходзiць элементарныя спосабы вырашэння праблем, якiя хоць крышку адрознiваюцца ад тых, да якiх ён спрадвеку прывык.

Пасля другой серыi эксперыментаў мы так добра навучылiся ўлоўлiваць рухi гэтых iстот, што маглi, нават не ўмешваючыся, сачыць за iмi на працягу iх звычайнага жыцця. Некалькi зямных гадоў я з захапленнем назiраў жыццё аднаго мурашнiка.

Паходжанне зямных грамадстваў нам невядомае. Як i чаму гэтыя iстоты адмовiлiся ад волi i сталi рабамi мурашнiкаў? Мы пра гэта нiчога не ведаем. Можна дапусцiць, што, збегшыся ў мурашнiкi, яны атрымалi магчымасць супрацьстаяць iншай жывёле, а таксама i сiлам прыроды. Аднак плацяць за гэту магчымасць людзi страшэнна дорага. Нiхто так не пазбаўлены адпачынку i радасцi, як яны. У вялiкiх мурашнiках, у прыватнасцi ў Геаметрычным, актыўнае жыццё пачынаецца на досвiтку i захоплiвае нават частку ночы. Гэта яшчэ можна было б зразумець, калi б дзейнасць чалавека iшла яму на карысць. Але ж чалавек настолькi абмежаваны, настолькi ахоплены iнстынктамi, што працуе i выпрацоўвае намнога больш, чым яму трэба. Дзесяткi разоў я бачыў, як у крамах збiралася так многа тавараў, што людзi самi, здавалася, гэтым былi заклапочаныя. А мiж тым другая група, нi на што не зважаючы, усё вырабляла тыя самыя тавары.

Мы дрэнна разумеем падзел чалавецтва на касты. Усё ж удалося высветлiць, што адна група людзей апрацоўвае зямлю i амаль цалкам забяспечвае ўсiх ежай; другая група вырабляе адзенне або будуе гнёзды; а трэцяя група, здаецца, нiчога не робiць, апрача таго што хутка перамяшчаецца па планеце i есць. Чаму першыя дзве групы церпяць i згаджаюцца кармiць i апранаць трэцюю – гэтага мы не здолелi адгадаць.

Е.Х.-33 правёў велiзарную работу, iмкнучыся даказаць, што гэта цярпенне мае сексуальнае паходжанне. Ён устанавiў, што вечарамi, калi збiраюцца прадстаўнiкi трэцяй касты, да iх прыходзяць i працаўнiкi, каб паглядзець на паўраздетых жынчын. Такая тэорыя мне падаецца ўдалай, аднак абгрунтавана яна занадта слаба, каб да яе ставiцца сур'ёзна.

Я асабiста лiчу, што каставы падзел на Зямлi трэба тлумачыць у першую чаргу дзiўнай абмежаванасцю чалавека. Увогуле, я думаю, што было б велiзарнай памылкай тлумачыць дзеяннi людзей, карыстаючыся нашым уранскiм ладам мыслення. У сваiх дзеяннях чалавек не кiруецца свабодным розумам, а падпарадкоўваецца нейкаму фатальнаму неўсвядомленаму ўзбуджэнню. У чалавека няма выбару ў тым, што ён павiнен зрабiць (бедалага-чалавек нiбы слiзгаецца па раней вызначаным схiле, каб прыйсцi да мэты). Мне было добрай забаўкай назiраць асабiстае жыццё некаторых мужчын, для якiх любоўныя прыгоды сталi галоўным сэнсам жыцця. Я бачыў, як яны, iмкнучыся спакусiць жанчыну, бралi на сябе ўсе выдаткi пры будаўнiцтве дома. Не задавольваючыся гэтым, мужчына iшоў шукаць другую спадарожнiцу, якая таксама атрымлiвала жытло! За такое каханне мужчына вядзе бясконцую барацьбу, не зважаючы нi на што. Увесь час сутыкаючыся з цяжкасцямi, мужчына нiякiх разумных вывадаў не робiць i не кiдае сваiх авантур. I нават за дзесятым разам анi не разумнее.

Няздольнасць чалавека запамiнаць мiнулае, прадбачыць будучыню пацвярджаецца i шматлiкiмi войнамi, якiя ўзнiкаюць памiж людзьмi. У нас, уранцаў, неверагодная нават думка, што адна група ўранцаў можа атакаваць другую або кiдацца прадметамi, каб паранiць сапернiка цi атруцiць яго ядавiтымi газамi.

А мiж тым усё гэта адбываецца на Зямлi. На працягу некалькiх стагоддзяў я назiраў, як узнiкаюць сутычкi памiж велiзарнымi масамi людзей то ў адным, то ў другiм кутку планеты. Часам яны ваююць пад адкрытым небам, часам хаваюцца ў зямлi i iмкнуцца разбурыць варожыя акопы, абрынаючы на iх цяжкiя груды металу. А часам яны нават прыладжваюць прымiтыўныя крылы, каб кiдаць снарады зверху. Улiчыце пры гэтым, што абодва бакi робяць адно i тое. Гэта жахлiвае i смешнае вiдовiшча. Сцэны тут настолькi страшныя, што, калi б людзi валодалi хоць слабой памяццю, яны б не дапусцiлi iх паўтарэння на працягу многiх пакаленняў. Аднак за кароткi чалавечы век людзi два-тры разы ўвязваюцца ў гэтыя смяротныя бойкi.

Другi прыклад сляпога падпарадкавання зямлян iнстынктам мы бачым у тым, што яны часам будуюць свае мурашнiкi якраз у такiх месцах планеты, якiя небяспечныя для жыцця i асуджаны на пагiбель. Так, мы з увагай сачылi, як на адным перанаселеным востраве за 8 гадоў ад землетрасенняў тройчы разбуралiся ўсе дамы. Кожнаму разважлiваму назiральнiку ясна, што людзi павiнны былi б пакiнуць гэты востраў. Але дзе там! Як нiчога i не было, людзi заўзята бяруцца за працу i будуюць такiя самыя дамы з дрэва i жалеза. А на другi год яны зноў будуць разбураны.

"Але, – запярэчаць мне апаненты, – якi б абсурдны нi быў аб'ект дзейнасцi чалавека, бясспрэчна, што гэтая дзейнасць усё ж упарадкаваная, а гэта сведчыць аб iснаваннi на Зямлi нейкай кiраўнiчай сiлы, нейкага розуму".

Iзноў памылка! Паводзiны людзей пасля землетрасення нагадваюць рухi газавых малекул. Кожная малекула сама па сабе апiсвае даволi складаную траекторыю, аднак у сукупнасцi гэтыя малекулы робяць даволi простыя дзеяннi. Калi мы разбураем горад, мiльёны людзей пачынаюць сутыкацца памiж сабой, замiнаюць адзiн аднаму, дзейнiчаюць самым хаатычным чынам, – i ўсё ж такi праз нейкi час горад узнiмаецца зноў.

Вось такi гэты своеасаблiвы iнтэлект. Цяпер стала модным разглядаць яго як нейкi водблiск нашага ўранскага розуму. Аднак мода праходзiць, а факты застаюцца. I факты прыводзяць нас да старых расказаў аб уранскай душы i яе прывiлеяваным лёсе. I я быў бы рады, калi б мае эксперыменты памаглi разбiць падобныя дактрыны i паставiць зямлян на месца. Бо зямляне паводле свайго iнтэлекту знаходзяцца на ўзроўнi жывёлiн, хоць i безумоўна цiкавых для вывучэння. Людзi страшэнна наiўныя i непаслядоўныя ў сваiх дзеяннях. Усё гэта сведчыць аб тым, што неймаверная бездань ляжыць памiж уранскай душой i жывёльным iнстынктам.

СМЕРЦЬ А.Е.-17

На шчасце для самога А.Е.-17, ён у пару памёр i не стаў сведкам першай мiжпланетнай вайны, пасля якой наладзiлiся дыпламатычныя адносiны памiж Уранам i Зямлёй. А гэта дазволiла атрымаць такiя факты, якiя цалкам адхiлiлi канцэпцыю А.Е.-17. Да канца дзён сваiх ён жыў у славе i ў пашане. Гэта быў добры ўранец. Злаваў ён толькi тады, калi яму пярэчылi.

Цiкавы для нас факт: на Ўране яму паставiлi манумент. На п'едэстале барэльеф, зроблены па тэлефатаграфii, на якой – натоўп людзей, вельмi падобны да таго, што можна бачыць на Пятай авеню.


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю