Об авторе
Адам Глёбус (сапраўднае імя Адамчык, Уладзімі́р Вячаслававіч) — беларускі пісьменьнік, мастак, выдавец нарадзіўся 29 верасня 1958 у Дзяржынску (Койданава). У 1977 годзе скончыў Мінскую мастацкую вучэльню, а ў 1983 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі ўніверсітэт. Працаваў мастаком, рэстаўратарам, рэдактарам. Займаецца выдавецкай дзейнасцю (выдавецтва «Сучасны літаратар»). З’яўляецца сябрам Саюзу пісьменнікаў Беларусі з 1989 году.
Глёбус - знакавая постаць новай літаратурнай сітуацыі, якая вызначыла значныя змены ў нацыянальнай культуры Беларусі ў сярэдзіне 80-х. Ён адзін з заснавальнікаў таварыства маладых літаратараў “Тутэйшыя”, якое выступала правадыром ідэйна-жанравага абнаўлення беларускай літаратуры. Адам Глёбус - аўтар звыш двух дзесяткаў кніг, сярод якіх: " Парк" (1988), "Адзінота на стадыёне" (1989), "Смерць-мужчына" (1992), "Дамавіканерон" (1994), "Толькі не кажы маёй маме" (1995), "Койданава" (1997), Аповесці і аповяды Адама Глобуса перакладаліся і друкаваліся ў Вялікабрытаніі, Нямеччыне, Славеніі, Чэхіі. Асобнымі выданнямі яго проза выходзіла ў Польшчы і Расеі: "Demonokameron" (1993) і "Пярэваратні" (1991). Як свайго часу заявіў сам Глёбус – ён першы, хто адкрыта ў беларускай літаратуры зачапіў эратычную тэматыку, і з’яўляецца своеасаблівым першапраходцай у гэтай галіне.
Книги автора Адам Глебус
Жанр(ы): Современная проза
Жывуць вакол нас людзі. Розныя. Кожны мае сваю адметнасць. У кожнага свой характар. Адзін сур’ёзны і вельмі ўрачысты, другі – балагур, а часам і вар’ят. Аб’ядноўвае іх адзін горад, або супольная праца,...
Жанр(ы): Современная проза
Невялічкі гарадок, на шляху паміж Берасцем і Мінскам, які амаль-амаль прыгарад Мінска – Койданава (некалі Дзяржынск) – радзіма вядомага пісьменніка Уладзіміра Адамчыка (Адама Глёбуса). Менавіта такім спеўданімам...
Жанр(ы): Поэзия
Зборнік вершаў Адама Глёбуса «Скрыжаванне» - гэта толькі трыццаць тры вершы. Цяжка казаць ці лічба гэтая намераная, ці проста выпадковая. Вершы, сабраныя ў зоборніку – філасофскія разважаньні. Своеасаблівы...
Жанр(ы): Современная проза
Анёл з'яўляецца з-за паркана. Можа, хто з маіх суседзяў і бачыў, як Анёл выходзіць з пад'езда ці як вылятае са слухавога акенца майстэрні, што некалі належала савецкаму разьбяру, а цяпер — уласнасць нацыянальнага...
Жанр(ы): Современная проза
Сьмерць заўсёды прадстаўляецца нам у вобразе старой кастухі-жанчыны, худой, зсівелай, якая бадзяецца па сьвеце ў пошуках таго, каму прыйшла пара перайсьці ў сьвет іншы, другі, магчыма, лепшы. Нават сама...
Жанр(ы): Современная проза
Творчасьць Адама Глёбуса з’яўляецца вельмі неардынарнай, часам зьдзіўляе і неспадзявана ўражвае. Бывае гэтае ўражаньне прыемнае, часам – не зусім. Раман “Дом”, як акрэсьліў сам аўтар, “раман-аўтапартрэт...
Жанр(ы): Современная проза
Маладая жанчына засталася ў доме адна. Увечары настойлiва пазванiлi ў дзверы. Жанчына падумала, што прыйшла суседка, i адчынiла. На парозе стаяў незнаёмы барадаты мужчына ў чорным скураным палiто i ў капелюшы,...
Жанр(ы): Современная проза
Дзеля таго, каб вывучаць парадак, не трэба вывучаць беспарадку... Упэўнены Латрэамон. Досыць пераканаўчы пастулат. Толькi вялiкi прыхiльнiк парадку — Леанарда да Вiнчы — пераконваў у адваротным. На ягоную...
Жанр(ы): Современная проза
У кнігу лірычнай прозы Адама Глобуса “Толькі не гавары маёй маме” сабраны кароткія аповесці пра каханне і суперажыванне, пра лютасць і мужнасць, пра здзіўленне і гідкасць. Ёсць у кнізе і аповесць іранічная,...